Дарогамi Герояў

Усякi раз, распрацоўваючы велаквэст, думаеш пра тыя месцы, пра якiя мала хто ведае i проста так туды наўрад цi трапiш. Так атрымалася i зараз. Трэцяга лiпеня ў дзесятай ранiцы сем каманд з розных цэхаў завода сабралiся, каб праехаць на роварах «Дарогамi Герояў». Менавiта такую назву меў квэст.

Заданне, на першы погляд, было не складаным: праехаць распрацаваным маршрутам каля 15-цi кiламетраў па вулiцах, названых у гонар Герояў Вялiкай Айчыннай вайны. Але ж на справе ўсё аказалася не так вiдавочна. Як потым дзялiлiся сваiмi ўраджяннямi ўдзельнiкi, прыходзiлася нават браць «языкоў», каб высвятлiць, дзе знаходзiцца тая альбо iншая вулiца.

А маршрут быў наступны. Стартавалi каманды ад завадского «Старта», што на бульвары Юнацтва i далей, праехаўшы па вулiцах Цiмафея Абрамава, Мiкалая Малiнiна, Рыгора Цiханава, Мiкалая Гастэла, Фёдара Языковiча, Алега Кашавога, Аляксандра Матросава, Канстанцiна Заслонава, Цiхана Бумажкова i Казiмiра Вiкенцьева, павiнны былi трапiць на месца старта. Упэўнены, мала хто з чытачоў ведае, дзе знаходзiцца большая частка гэтых вулiц. А вось ўдзельнiкi велаквэста, паспяхова справiўшыяся з заданнем, добра iх запомняць!

Пасля фiнiшу каманды чакала яшчэ адно выпрабаванне – спецыяльна падрыхтаваная крыжаванка па тэме, i толькi пасля яе разгадвання спыняўся адлiк часу. Па вынiках пераможцамi стала зборная каманда цэха № 12 i ВПЦНР. Усе ўдзельнiкi атрымалi дыпломы i каштоўныя прызы, а пераможцы яшчэ i крэатыўны прыз «Залатое кальцо Мазыршчыны», падрыхтаваны Аляксандрам Зазулям.

Да новых сустрэч у невядомых кутках Мазыршчыны…

 

Аляксандр Засiнец