Прыгажосцi Палесся

Калi савет маладых работнікаў прапанаваў мне паўдзельнічаць у велапаходзе да Юравiч, шчыра прызнаюся, былі пэўныя ваганні, але словы  ўнука: «Вядома паедзем!» — развеялі ўсе сумненні. И нездарма. Цудоўнае надвор’е, выдатная кампанія, гэта тое, што неабходна для адчування той самай ступені свабоды, якое дае ровар. Усяго восем гадзін і крыху больш за восемдзесят кіламетраў умясцілі ў сябе столькі ўражанняў і зарада бадзёрасці, якіх хопіць, спадзяюся, надоўга. За гэты кароткі прамежак часу мы пабывалі ў знакамітым Юравіцкім манастыры, які, дарэчы, збіраюцца ўключыць у «Залатое кальцо Беларусі» разам з Полацкам, Туравам і іншымі цiкавымi месцамі. Паглядзелі адрэстаўраваную стаянку першабытных людзей. Выкупаліся, адпачылі і папілі смачнай гарбаты на беразе возера Ліцьвін. I на прыканцы вандроўкi папоўнілі запасы вады ў святой крыніцы ля вёскі Пеница.

Спадзяюся, што гэтая «першая ластаўка» такога фармату падарожжа стане для завадчан традыцыйнай, а паглядзеть у нашым наваколлi ёсць што!

Александр Засинец.