🚌Работнікі транспартнага цэха сумесна з калегамі, членамі ППА Мазырскага НПЗ Белхімпрафсаюза, наведалі цудоўнае месца і акунуліся ў аўтэнтычную атмасферу гісторыі Рэспублікі Беларусь – парк «Вялікае княства Сула» (панскі маёнтак Сула), які створаны на базе паўразбуранага маёнтка беларускай шляхты.
🏰Сваю назву маёнтак атрымаў ад аднайменнай ракі Сула, якая працякае на тэрыторыі комплексу і перакладаецца як «якая нясе жыццё». Тут сабраны экспазіцыі з розных эпох беларускай гісторыі: паселішча старажытнага чалавека, паганскае капішча. Нафтаперапрацоўшчыкi прайшліся па сярэдневяковым квартале, наведалі езуіцкі калегіум, паслухалі музыкаў, зазiрнулi ў рамесныя майстэрні i залу шляхецкай славы.
⚔️Усе пляцоўкі парку інтэрактыўныя. Таму завадчане прынялi ўдзел у розных гістарычных забавах: кідалі сякеру, стваралі рамесныя вырабы.
✴️Вельмі цікавай была экскурсійная праграма на беларускай мове. Яшчэ госці паглядзелі батлейку – спектакль беларускага традыцыйнага лялечнага тэатра.